15-гадовы хакеіст юнацкай зборнай Беларусі загінуў у аўтааварыі

19/06/2019 - 14:50

15-гадовы галкіпер юнацкай зборнай Беларусі па хакеі Мікалай Шастакоў загінуў у аўтааварыі. Пра гэта паведамляе сайт Федэрацыі хакея Беларусі. Трагічнае здарэнне адбылося сёння раніцай на трасе М1 ля расійскай Вязьмы.

Машына, у якой хлопец быў разам са сваімі бацькамі, на высокай хуткасці ўрэзалася ў грузавы аўтамабіль (ён у той момант стаяў). Мікалай і яго мама загінулі на месцы, а бацька, што кіраваў машынай, дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне лякарні Вязьмы.

Загінулы спартсмен пачынаў гуляць у хакей у СДЮШАР-Мінск, а праз колькі гадоў перайшоў у школу сталічнага "Юнацтва". У лютым Мікалай Шастакоў быў абраны галкіперам для ўдзелу зборнай Беларусі (U-16) на міжнародным турніры ў Будапешце. Таксамаа хлопца выклікалі ў летнік юніёрскай зборнай U-18.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі