Пашкоджаны Крымскі мост 16 лістапада 2026 года / t.me/absolutely_reliable
У інтэрнэце з'явіліся першыя фатаздымкі Крымскага моста пасля начной атакі ўкраінскіх дронаў у ноч на 16 лістапада.
На апублікаваных кадрах можна заўважыць дэфармацыю адной з арак моста. У інтэрнэце гаворыцца, што арка атрымала нахіл у 15 градусаў. Таксама паведамляецца, што дарожнае палатно было пашкоджанае ў двух месцах, піша novosti.dn.ua. Маштабы гэтых пашкоджанняў пакуль не ўдакладняюцца.
Незалежнага пацверджання дэфармацыі аркі і характару пашкоджанняў моста на цяперашні час яшчэ няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут