Пахаладанне, ілюстрацыйнае фота / t.me/kalinkovichi_news_official/
У суботу, 28 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад 0 да -5 градусаў.
У нядзелю, 29 лістапада, чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы. Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі чакаецца да -15 градусаў. Удзень будзе 1-7 градусаў марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут