З'явілася відэа, як "шпіёна" Шаройку перадаюць Украіне

04/10/2019 - 16:52

Украінскага журналіста Паўла Шаройку, асуджанага ў Беларусі па абвінавачанні ў шпіянажы, перадалі Украіне 3 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода, якое апублікавала відэа гэтай перадачы. 

У каментары журналістам Шаройка сказаў: "Цяпер у маёй галаве поўная каша, да канца яшчэ не магу ўсвядоміць, што я ўжо дома. Хачу падзякаваць сваёй сям’і, любімай жонцы, якая ўвесь гэты час падтрымлівала мяне".

Ён падзякаваў асабіста Уладзіміру Зяленскаму, Аляксандру Лукашэнку, амбудсмэну Украіны Людміле Дзянісавай, а таксама "ўсім тым, хто зрабіў магчымае і немагчымае за ўсе гэтыя гады і накіраваў свае намаганні на дасягненне выніку ў вельмі складанай справе майго вызвалення".

Пра памілаванне Шаройкі стала вядома сёння. Пра гэта ў Жытоміры распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.

Павел Шаройка быў затрыманы ў Мінску 25 кастрычніка 2017 года. Яго абвінавацілі ў шпіянажы супраць Беларусі. 23 траўня 2018 года Вярхоўны суд прызначыў яму на закрытым працэсе 8 гадоў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі