У Беларусі выдалі першы навукова пракаментаваны зборнік твораў Янкі Маўра

28/11/2026 - 14:12

У кнігу ўвайшлі раздзелы незакончанага рамана "Дзяўчына-маці" / "Беларуская навука"

У выдавецтве "Беларуская навука" выйшла выданне "Янка Маўр. Выбраныя творы", піша канал "De facto. Беларуская навука". Гэта першае навукова пракаментаванае выданне творчай спадчыны пісьменніка.

Кніга апублікавана ў серыі "Беларуская класіка". У зборнік увайшлі аповесці "Чалавек ідзе", "Сын вады", "Палескія рабінзоны" і аўтабіяграфічная аповесць "Шлях з цемры".

Таксама ў выданне ўключаны апавяданні "Шчасце", "Завошта?", "Яно", "Максімка", "Драўляная лыжка" і "Падарожжа вакол дома".

Паводле дадзеных выдаўца, у кнігу ўвайшлі раздзелы незакончанага рамана "Дзяўчына-маці". Другая частка гэтага твора публікуецца ўпершыню.

У паведамленні адзначаецца, што тэксты падрыхтаваны ў адпаведнасці з асноўнымі тэксталагічнымі прынцыпамі. Да іх прыкладаюцца разгорнутыя гісторыка-літаратурны і рэальны каментарыі.

Аб'ём кнігі складае 544 старонкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі