Зяленскі заявіў аб гатоўнасці правесці выбары пры двухмесячным спыненні агню

11/10/2026 - 17:47

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы правесці выбары кіраўніка дзяржавы, калі Уладзімір Пуцін згодзіцца на два месяцы поўнага спынення агню. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю ABC News.

"Калі прэзідэнт Трамп сапраўды хоча правядзення выбараў, перадайце Пуціну: дайце нам два месяцы поўнага спынення агню, і мы правядзём выбары. І мы, вядома, будзем гатовы прыняць любы выбар нашага народа — менавіта ўкраінскага народа", — адзначыў Зяленскі. 

Ён нагадаў, што праводзіць выбары падчас вайны вельмі складана, але пры выкананні прапанаванай умовы гэта стане магчымым.

Зяленскі таксама адказаў на крытыку амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, які заявіў, што ўкраінскі прэзідэнт "зайшоў занадта далёка" і павінен сысці ў адстаўку. Па словах Зяленскага, Трамп і Маск не могуць знайсці спосаб спыніць Пуціна, таму "аказваюць ціск на іншых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі