У Беларусі плануюць дазволіць замену правоў кіроўцы па пошце

28/11/2026 - 18:25

Правы / berezino.by

У Беларусі да канца 2027 года хочуць забяспечыць магчымасць атрымання новага пасведчання кіроўцы па пошце. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў.

Ведамства імкнецца максімальна лічбавізаваць адміністрацыйныя працэдуры. У лік працэсаў, якія ахопіць лічбавізацыя, увайшлі замена пасведчання кіроўцы, а таксама рэгістрацыя транспарту і зняцце яго з уліку. 

Для дыстанцыйнага атрымання дакумента грамадзянам спатрэбіцца дзейная медыцынская даведка, наяўнасць якой будуць правяраць па электронных базах даных. 

Пры пастаноўцы тэхнікі на ўлік аўтаўласніку спатрэбіцца асабіста наведаць падраздзяленне ДАІ толькі для таго, каб забраць гатовыя нумарныя знакі і тэхпашпарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі