Зяленскі ў звароце назваў Бога саюзнікам Украіны

05/05/2024 - 12:45

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў / rbc.ua

Зяленскі заклікаў украінцаў аб'яднацца ў малітве адзін за аднаго і за салдат на перадавой. На відэа, знятым перад Сафійскім саборам у Кіеве, у традыцыйнай вышыванцы, Зяленскі сказаў, што ў Бога "на плячы шэўрон з украінскім сцягам". З такім саюзнікам жыццё абавязкова пераможа смерць, упэўнены ўкраінскі прэзідэнт.

— Біблія вучыць нас любіць бліжняга. А рэчаіснасць паказала нам сапраўднае значэнне гэтага слова. Калі ўсе мы сталі адзін аднаму блізкімі. А былы сусед, які ўвесь час набіваўся нам у браты, для нас далёкі назаўжды. Ён парушыў усе запаведзі, запатрабаваў наш дом, прыйшоў нас забіваць. Свет бачыць гэта. Бог ведае гэта. І мы верым: у Бога на плячы — шэўрон з украінскім сцягам. Так што з такім саюзнікам жыццё сапраўды пераможа смерць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі