Медыкі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
48-гадовая былая супрацоўніца медустановы ў Пінску трапіла пад крымінальную справу.
Як паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці, у кастрычніку 2026 года жанчына перадавала ў чат-бот інфармацыю пра дзейнасць медустановы, з якой звольнілася. Чат-бот належаў тг-каналу, які рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем". Таму дзеянні пінчанкі кваліфікавалі як "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Справай займаецца Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Жанчыне пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае абвінавачванні ў экстрэмізме для пераследу палітычных апанентаў і іншадумцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут