Зяленскі папрасіў Пуціна паўплываць на баевікоў на Данбасе

07/08/2019 - 10:36

Уладзімір Зяленскі папрасіў Уладзіміра Пуціна паўплываць на баевікоў на Данбасе, каб яны спынілі абстрэлы ўкраінскіх вайскоўцаў ("сказаў, што гэта нас не набліжае да міру, я вельмі вас прашу паўплываць на той бок, каб яны перасталі забіваць нашых людзей"). 6 жніўня ў раёне Паўлапаля загінулі 4 байцы Узброеных сілаў Украіны. Зяленскі патэлефанаваў Пуціну раніцай 7 жніўня пасля нарады з сілавікамі.

Прэзідэнты Украіны і Расіі абмеркавалі і іншыя пытанні, у тым ліку і абмен палоннымі. Размова была доўгай, адзначыў Уладзімір Зяленскі. Ён заклікаў расійскага прэзідэнта ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе "рухацца вельмі хуткімі крокамі". Украінскі прэзідэнт хоча дамовіцца пра тэрміновую сустрэчу ў рамках нарманскага фармату і збіраецца правесці перамовы на гэтую тэму з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Як адзначае hromadske.ua, Зяленскі не сказаў, якая была рэакцыя Пуціна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі