Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / Getty
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо не ведае, наколькі сур’ёзна Расія настроена скончыць вайну ва Украіне. Ён сказаў гэта, адказваючы на пытанне падчас канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, піша BBC. Ён таксама не ўпэўнены, што бакам удасца знайсці ўмовы, пры якіх Украіна і Расія будуць гатовыя заключыць здзелку.
Новы этап трохбаковых перамоў з удзелам Расіі, Украіны і ЗША запланаваны на 17–18 лютага ў Жэневе. Паводле слоў Рубіо, кола пытанняў на перамовах скарацілася. Тым не менш самыя складаныя пытанні ўсё яшчэ застаюцца ў парадку дня.
Пасля выступу на канферэнцыі Рубіо даў інтэрв’ю Bloomberg. Ён заявіў, што Расія не зможа дасягнуць сваіх першапачатковых мэтаў у вайне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут