У Мінадукацыі растлумачылі, чаму медыкаў не прымаюць на платнае аддзяленне

24/03/2026 - 11:08

Медык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі не будуць набіраць студэнтаў-платнікаў у медыцынскія ВНУ, бо "такое рашэнне прыняў заснавальнік". Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў прадстаўнік Мінадукацыі Сяргей Пішчаў.

Чыноўнік заявіў, што колькасць месцаў для бюджэтнікаў і платнікаў вызначаюць заказчыкі кадраў і ўніверсітэты "паводле строга выбудаванага алгарытму".

"Гэта значыць, улічваецца перспектыўная патрэба кадравая ў спецыялістах па кожнай спецыяльнасці. І ў далейшым заснавальнікі (у дадзенай сітуацыі – Міністэрства аховы здароўя) зацвярджаюць кантрольныя лічбы прыёму", — удакладніў Пішчаў.

Ён дадаў, што такая ж схема дзейнічае пры падрыхтоўцы кадраў для аграрнага комплексу і педагогікі.

Таксама чыноўнік падкрэсліў, што для медыкаў навучанне не заканчваецца ўніверсітэцкай лавай: "У прыватнасці, медыцынскія ўніверсітэты і медыцынскія спецыяльнасці – гэта далейшая практыка, арыентаванае навучанне. У сувязі з гэтым такое рашэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі