Грошы / Еўрарадыё
Стаў вядомы памер самага малога хабару, які летась атрымалі ў Беларусі — восем рублёў.
Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі ў аўторак намеснік начальніка 2‑га аддзела 4‑га ўпраўлення ГУБАЗіКа Дзяніс Гарлуковіч.
За гэтыя грошы доктарка агульнай практыкі паліклінікі выпісала пацыенту бальнічны.
Паводле Гарлуковіча, у 2025-м былі зарэгістраваныя чатыры аналагічныя эпізоды, агульная сума хабару па якіх складае 150 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут