Ратавальнікі на месцы здарэння / МНС
У вёсцы Казіміраўка Гродзенскага раёна адбыўся выбух у чатырохкватэрным двухпавярховым жылым доме. Пасля гэтага ў будынку пачаўся пажар, піша выданне Newgrodno.by.
На месца здарэння прыбылі ратавальнікі. Праўда, у ведамстве абмежаваліся фармулёўкай "здарэнне" — без далейшых удакладненняў.
"Падраздзяленні МНС працуюць па паведамленні аб здарэнні ў чатырохкватэрным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Казіміраўка Гродзенскага раёна", — заявіла прэс-служба МНС.
Паведамляецца таксама, што па даручэнні міністра па надзвычайных сітуацыях на месца інцыдэнту выехаў яго намеснік Анатоль Даўгалевец.
На відэа, якое апублікавала МНС, відаць, што ратавальнікі працуюць каля моцна пашкоджанага цаглянага будынка. Таксама можна разгледзець, што абвалілася як мінімум адна бетонная пліта перакрыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут