Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дапаможа Беларусі змагацца з каранавірусам. Федэральны орган выканаўчай улады амерыканскага ўраду вылучыць 1,3 мільёна доляраў.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства, сродкі пойдуць на фінансаваньне сістэмы аховы здароўя для барацьбы з COVID-19: падрыхтоўку лабараторый, паляпшэнне дыягностыкі віруса і іншыя мерапрыемствы.
У сувязі з пандэміяй каранавіруса Дзяржаўны дэпартамэнт і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці вылучылі 274 мільёна долараў на дапамогу дзясяткам краінам, сярод якіх апынулася і Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.