ЗША аб'явяць пра адзін з найбуйнейшых пакетаў ваеннай дапамогі Украіне — CNN

18/01/2023 - 17:54
Вайна ва Украіне / Reuters

ЗША ў бліжэйшыя дні аб'явяць пра адзін з найбуйнейшых пакетаў ваеннай дапамогі Украіне, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў. Як чакаецца, у ім не будзе танкаў Abrams. Вашынгтон да іх паставак яшчэ не гатовы. Пры гэтым Злучаныя Штаты падтрымліваюць рашэнне сваіх саюзнікаў паставіць ва Украіну танкі. Мяркуецца, што яны могуць адыграць вырашальнае значэнне ў вайне.

У сераду ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў саюзнікаў не марудзіць з пастаўкамі Украіне ўзбраенняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі