Зрабіць футболкі з перадвыбарчым лозунгам Лукашэнкі — ідэя "Беллегпрама"

21/09/2015 - 13:53

У мінскіх універмагах ЦУМ і ГУМ у продажы з'явіліся футболкі з перадвыбарчым лозунгам Аляксандра Лукашэнкі: "За будучыню незалежнай Беларусі!" Зрабілі гэтыя футболкі на жодзінскай фабрыцы "Світанак", а прадаюць іх у аддзелах нацыянальнай сімволікі.

Як даведалася Еўрарадыё, ідэя іх зрабіць належыць дзяржаўнаму канцэрну "Беллегпрам". Вось што распавялі на фабрыцы "Світанак":

"Гэта замаўляў наш канцэрн, ідэя ўзнікла такая ўнутры канцэрна "Беллегпрам". Але гэта і ідэя фабрыкі таксама".

Кошт адной футболкі 104 200 рублёў, а з каўняром — 193 200 рублёў.

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі