Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на амаль 838 млн долараў

07/02/2018 - 07:01

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на амаль 838 млн долараў ці на 11,5%. На 1 лютага яны складалі $6 млрд 477 млн 400 тысяч (паводле папярэдніх дадзеных), паведамляе прэс-служба Нацбанка нашай краіны.

Адзначаецца, што на зніжэнне ЗВР паўплывала планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам “знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 1,4 млрд долараў ЗША”. Амаль $836 млн з гэтай сумы — гэта абавязацельствы па дзяржаўных аблігацыях, якія былі размешчаныя на міжнародным фінансавым рынку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі