Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся больш як на 400 млн долараў

06/01/2016 - 13:39

За снежань 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся на 408,2 млн долараў. Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2016 года ЗВР склалі 4 175,8 млн долараў у эквіваленце.

У нацыянальным падліках аб'ём ЗВР паменшыўся на 444 млн долараў. На 1 студзеня 2016 ён складае 4 467,6 млн долараў у эквіваленце.

Зніжэнне аб'ёму ЗВР у Нацбанку тлумачаць тым, што ўрад і Нацбанк пагасілі знешнія і ўнутраныя пазыкі ў замежнай валюце.

Агулам за 2015 год золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся на 883,3 млн долараў, у нацыянальным вызначэнні — на 1 248,4 млн долараў. Нацбанк тлумачыць гэты тым, што Беларусь пагасіла знешнія і ўнутраныя пазыкі на суму 6 млрд долараў. Таксама 200 млн долараў стратаў тлумачацца памяншэннем рынкавага кошту золата, якое ўваходзіць у склад міжнародных рэзервовых актываў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі