Рабаванне банка ў Магілёве
У Магілёве затрымалі мужчыну, які 26 лістапада напаў на аддзяленне банка і забраў каля 8 тыс. рублёў. Яго асобу ўстанавілі пасля некалькіх сутак пошукаў.
Спачатку следчыя знайшлі каля абрабаванага аддзялення банка пісталет. Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знялі з яго біялагічныя сляды, якія супалі з генатыпам 40-гадовага жыхара Магілёва.
Мужчыну знайшлі і затрымалі. А ў яго сваякоў знайшлася частка выкрадзеных грошай.
Аддзяленне "Беларусбанка" на Віцебскім праспекце ў Магілёве абрабавалі 26 лістапада ў 17:55. Мужчына, твар якога хаваў капюшон, паказаў касіру "прадмет, знешне падобны да пісталета", — і вымусіў аддаць каля 8 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут