Золатавалютныя рэзервы Беларусі за лістапад скараціліся на 82,7 млн долараў

07/12/2015 - 14:02

За лістапад 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 82,7 млн долараў. Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 снежня яны складалі 4 млрд 584 млн долараў у эквіваленце. Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 248,3 млн долараў — да 4 млрд 911 млн 600 тысяч долараў.

Адзначаецца, што на змяншэнне рэзерваў паўплывала значнае зніжэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама выплаты ўрадам і Нацбанкам па знешніх і ўнутраных абавязацельствах у замежнай валюце ў поўным аб'ёме. А падтрымалі золатавалютныя рэзервы паступленні сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый (намініраваных у замежнай валюце), а таксама паступленні ад экспартных пошлін за нафтапрадукты.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі