Студэнтам Акадэміі МУС плацяць стыпендыю ў два-тры разы большую, чым у БДУ

30/09/2026 - 14:36

Міліцыя / БелТА

У раённых газетах Віцебшчыны патэнцыйных абітурыентаў агітуюць паступаць у ВНУ сілавых структур.

Адзін з галоўных аргументаў — матэрыяльны: маладых людзей завабліваюць тым, што навучэнцы будуць на поўным дзяржзабеспячэнні ды яшчэ атрымаюць стыпендыю памерам каля 800 рублёў, заўважыла "Віцебская Вясна".

На сёння ў Беларусі не кожны работнік мае такі заробак, не кажучы пра пенсіі. Для параўнання варта дадзначыць, што стыпендыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце складае ад 261 да 418 рублёў — у залежнасці ад сярэдняга бала.

Ні будучых лекараў, ні настаўнікаў, ні эканамістаў не завабліваюць у прафесію такім адкрытым подкупам у абмен на лаяльнасць да  ўладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі