У мінскіх кватэрах пачалі ўключаць ацяпленне

30/09/2026 - 17:22

Батарэя / pixabay.com

У мінскіх кватэрах 30 верасня уключылі ацяпленне.

Пра гэта паведамляюць мінчукі з розных раёнаў горада — Зялёнага Луга, Сухарава, Лебядзінага, Трактаразаводскага пасёлку, Фрунзенскага і Савецкага раёнаў.

Уключэнне ацяплення не залежыць ад канкрэтнага раёна. Можа быць так, што ў адным з суседніх дамоў батарэі пацяплеюць, а ў другім — пакуль застануцца ледзянымі.

Дарэчы, яшчэ зранку 30 верасня ў дамавых чатах і на пад'ездах з'явіліся абвесткі пра ўключэнне цяпла.

У садках, школах, медустановах сталіцы ацяпляльны сезон стартаваў ужо 24 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі