Хакер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Хакеры зладзілі кібератаку на IT-сістэму кампаніі "ДаДо Піца". Пра гэта паведамле нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.
Хаця атака адбылася за межамі нашай краіны, але ўцечка персанальных даных закранула кліентаў з розных краін, у тым ліку Беларусі. Паведамляецца, што ў рукі хакераў трапілі імёны, адрасы, email, тэлефоны, даты нараджэнняў, склад заказаў.
Персанальныя даныя беларускіх грамадзян перадаваліся ТАА "Піца Стар" у рамках франчайзінгавай сеткі згодна з карыстальніцкім пагадненнем.
"ДаДо Піца" была заснаваная ў Расіі ў 2011 годзе. Пазней кампанія пашырыла сваю дзейнасць на іншыя краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут