Замаразкі
У чацвер, 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +1 градуса па поўдні да +11 градусаў па поўначы краіны. Удзень паветра прагрэецца да 16-21 градуса вышэй за нуль.
2 кастрычніка прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Кначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў слабы.
Уначы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў са знакам "плюс". Месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да 4 градусаў марозу. Сіноптыкі з увагі на гэта абвясцілі штармавое папярэджанне. Удзень будзе +15...+21 градус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут