Сям'я Дубянок / Euroradio
Грамадзянін Беларусі Дубянок Аляксандр Леанідавіч (16.03.1988) праходзіў службу ў расійскай арміі па кантракце і прапаў без вестак.
Пра гэта стала вядома пасля відэазвароту яго жонкі Настассі, якое апублікаваў тэлеграм-канал "Не жди меня из Украины".
"Апошні раз ён выходзіў на сувязь 19.11.2025 года", — кажа яна ў звароце па дапамогу ў пошуку мужа.
Жанчына дадала, што ў мужчыны ёсць асаблівыя прыкметы: шнар пад грудзьмі пасля аперацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут