"Змагалася колькі магла" — не стала вядомай блогеркі Надзеі Мялешка

23/03/2023 - 08:12
Надзея Мялешка / instagram.com/nadyameleshko

Памерла Надзея Мялешка, вядомая блогерка і жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі Дзмітрыя Мялешкі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яе старонцы ў Instagram. Надзея некалькі гадоў змагалася з анкалагічным захворваннем.

"Калі вы чытаеце гэты пост, значыць, мяне ўжо няма тут, на гэтай зямлі. Мая душа дзесьці далёка, і мне больш не балюча", — гаворыцца ў апублікаваным паведамленні. Паводле Надзеі, яна папрасіла каманду выкласці гэты пост у той дзень, калі яна сыдзе. "Ведаеце, я пражыла такое слаўнае жыццё, у ім было столькі цуду, дзіўных людзей, у ім было сапраўднае каханне, шчаслівае мацярынства, творчасць, шчырае сяброўства", — прызналася яна. Надзея таксама расказала, што ў сярэдзіне красавіка ў яе выйдзе кніга — гэта будзе "гісторыя барацьбы і шчасця насуперак страшнаму дыягназу".

"Я змагалася столькі, колькі магла. Да апошняга свайго ўздыху, але ..." — напісана ў пасце. Яна таксама падзякавала сваім падпісчыкам і ўсім, хто перажываў за яе, "за сотні тысяч добрых слоў, цёплых абдымкаў, веры ў мяне". Рак грудзей у Надзеі выявілі некалькі гадоў таму. Пра барацьбу з анкалогіяй яна расказвала на сваёй старонцы ў Instagram. У пачатку года яна прызналася сваім падпісчыкам, што сіл пісаць стала значна менш. "Мой арганізм патрабуе ляжаць, спаць, адпачываць і здзяйсняць мінімум рухаў цела, пакуль цяжка яны мне даюцца", — пісала яна. Тады ж яна расказала, што хвароба не адступае, і яе чакаюць новыя апраменьванні.

У Надзеі — амаль паўмільёна падпісчыкаў.

Надзея Мялешка / instagram.com/nadyameleshko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі