Жыхар Баранавічаў справакаваў масавую бойку ў бары, ёсць пацярпелыя

11/12/2023 - 06:28

У бары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў, які справакаваў масавую бойку ў мясцовым бары. Пачалося ўсё з таго, што мужчына "беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў нанёс не менш як 12 удараў аднаму з наведвальнікаў бара". Да высвятлення адносін падключыліся і іншыя госці. У выніку ў бойцы прынялі ўдзел сем чалавек. Некаторыя з іх атрымалі цялесныя пашкоджанні. Пацярпеў і бар — яго прыйшлося часова зачыніць.

Віноўніка здарэння ўжо дома затрымліваў Брэсцкі ГУБАЗіК. Сілавікі кажуць, што мужчыну раней ужо неаднаразова судзілі — за крадзеж, разбой і незаконны абарот зброі. Яму 42 гады, і ён сам, па словах сілавікоў, пазіцыянуе сябе як "крымінальны аўтарытэт". На гэты раз на яго завялі крымінальную справу за хуліганства.

Мужчыну затрымалі пазней дома / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі