Журналістку Радыё "Свабода" ў Оршы аштрафавалі на 575 рублёў

13/03/2017 - 11:29

Журналістку Радыё "Свабода" Галіну Абакунчык аштрафавалі на 575 рублёў (25 базавых велічыняў). Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці — вулічнай акцыі, якую яна асвятляла. 

Прысуд вынес суддзя Аршанскага раённага суда Мікалай Драгуноў. Падчас суда ён зачытаў міліцэйскі пратакол, паводле якога Абакунчык нібыта адмовілася назваць сябе пры затрыманні. Сама журналістка заяўляе, што ў яе не пыталі прозвішча, а проста гвалтам схапілі і пацягнулі.

У судзе Абакунчык заявіла, што не прызнае сваёй віны, бо выконвала рэдакцыйнае заданне — асвятляць мітынг у Оршы. Па яе словах, яна казала амапаўцам пры затрыманні. што журналістка, але нават не мела магчымасці паказаць пасведчанне. Абакунчык дадала, што ў міліцыі ў яе забралі тэлефон, некалькі гадзін трымалі без тлумачэнняў і адмаўляліся прадставіцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі