Святлана Петрусёва / Беларусь 1
Жыхарка Жлобіна Святлана Петрусёва выклала ў сацсеткі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Яна заяўляе, што яе незаконна і несправядліва звольнілі з Беларускага металургічнага завода, дзе яна адпрацавала 34 гады, заўважыла выданне "Флагшток".
Петрусёва называе сваё звальненне зневажальным і падкрэслівае, што яно адбылося ў абвешчаны ўладамі Год беларускай жанчыны. Жанчына кажа, што з'яўляецца шматдзетнайя маці, але нават не брала дэкрэтны адпачынак, добрасумленна працавала, не мела якіх-небудзь спагнанняў. Работніца кажа, што пры звальненні ёй не далі выхадной дапамогі, а заяву на звальненне яна падпісала "пад уплывам шантажу і пагроз". Такую заяву яе прымусіў падпісаць нібыта начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі (былы міліцыянт).
Жанчына кажа, што абскарджвала сваё звальненне — аж да адміністрацыі Лукашэнкі, але адусюль ёй прыходзілі толькі адпіскі.
Журналісты знайшлі ў інтэрнэце некалькі згадак пра Петрусёву. У 2019 годзе яе аштрафавалі за пратэрмінаваную выплату крэдыту. У 2024-м яна скардзілася Наталлі Качанавай на падтапленне свайго ўчастка: маўляў, яна пакутавала шмат гадоў, а мясцовыя ўлады не вырашалі праблему.
А ў 2020-м Петрусёва адзначылася тэлефанаваннем у міліцыю. Яна паведамляла, што насупраць прыватнага прадпрыемства "Ака" па вуліцы Прамысловай у Жлобіне на дрэвах заўважыла некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут