Зборная Іспаніі стала пераможцам футбольнай Лігі нацый

19/06/2023 - 06:17
Іспанцы выйгралі чарговы трафей / Reuters

Зборная Іспаніі стала пераможцам Лігі нацый УЕФА. У фінале ў Ротэрдаме па пенальці (5:4) была абыграная Харватыя (у асноўны і дадатковы час галоў не забілі).

Бронзу выйграла зборная Італіі, якая ў матчы за трэцяе месца перамагла Нідэрланды — 3:2.

Гэта быў трэці ў гісторыі розыгрыш Лігі нацый. Раней перамагалі зборныя Партугаліі і Францыі. Дагэтуль у іспанцаў было срэбра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі