Ці пачуюць у Еўропе заклікі Лукашэнкі “перагарнуць старонку” — эфір

04/11/2026 - 01:46

Павел Усаў / Еўрарадыё

Пра сваю гатоўнасць “перагарнуць старонку” ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. “Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны”, —заклікае Лукашэнка заходнікаў. І выглядае на тое, што не толькі ён. Менавіта як такі заклік — “перагануць старонку” — успрымаюць асобныя крытыкі “Ліст палівязняў”, у якім палітзняволеныя заклікаюць краіны Еўропы змяніць сваю палітыку адносна Беларусі і распачаць перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў з-за кратаў.

Ці варта верыць у жаданне Лукашэнкі “перагарнуць старонку”? Ці маюць пад сабой глебу падазрэнні ў скаардынаваным з’яўленні як “Ліста”, так і гэтай заявы Лукашэнкі? Ці паверыць у чарговы раз Захад Лукашэнку і яго імкненню спыніць канфрантацыю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі