Пра “ўрадавую вяртушку Вячоркі”, гранты і камісію па наглядзе за СМІ — эфір

04/11/2026 - 01:54

Алена Прыходзька / Еўрарадыё

Ніколі такога не было, і вось ізноў! У сэнсе — ва ўсім вінаваты журналісты і СМІ. Ізноўку незалежныя бяруць у двукоссе. З той розніцай, што ў часы працы гэтых журналістаў і СМІ ў Беларусі ўсе яны былі “агентурай і пад кантролем КДБ”, а цяпер — па “вяртушцы” — метадычку і загады ім надыктоўвае самі ведаеце хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам, а расследавальнікі “з народа” расследуюць жыццё і фінансы расследавальнікаў-журналістаў. І над усім лунае прывід грантаў і “грамадскай” камісіі па кантролі над СМІ…

Чаму незалежныя СМІ ізноўку сталі галоўнымі ворагамі і вінаватымі “ва ўсім”? Ці павінны журналісты займацца самацэнзурай і абмяжоўваць сваіх чытачоў у атрыманні той ці іншай інфармацыі? На якой падставе нехта патрабуе ўвядзення практыкі “грамадскага кантролю за дзейнасцю СМІ” і хто будзе кантраляваць блогераў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Алена Прыходзька ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі