На выбарах у ЗША перамагае Дэмакратычная партыя

04/11/2026 - 09:49

Канкурэнты Трампа выйграюць парламенцкія выбары / Reuters

На выбарах у ЗША Дэмакратычная партыя забірае і Палату прадстаўнікоў, і Сенат.

Падлікі працягваюцца, але ўжо можна сцвярджаць, што ў Дэмакратычнай партыі будзе як мінімум 53 месцы ў Сенаце, піша The New York Times. Выданне прагназуе, што пасля падліку ўсіх галасоў у дэмакратаў можа быць увогуле 55 месцаў.

Цікава, што за Дэмакратычную партыю аддаюць свае галасы нават там, дзе дзесяцігоддзямі галасавалі за рэспубліканцаў. У Канзасе дэмакратычны кандыдат перамагае ўпершыню за 94 гады.

У Палаце прадстаўнікоў, згодна з падлікамі NYT, у дэмакратаў будзе 256 месцаў.

Паводле звестак CNN, у Палаце прадстаўнікоў дэмакраты ўжо гарантавалі сабе 220 мандатаў. Для большасці ў ніжняй палаце Кангрэса патрабуецца 218 месцаў. У параўнанні з папярэднімі выбарамі ад рэспубліканцаў да дэмакратаў перайшло 25 месцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі