Зборная Беларусі разграміла Сірыю з лікам 4:1 у таварыскім матчы

06/06/2026 - 08:58

Гэтая перамога стала трэцяй запар для галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі / bel.football

Зборная Беларусі атрымала перамогу над зборнай Сірыі з лікам 4:1 у таварыскім матчы.

Беларусы адкрылі лік ужо на 3-й хвіліне, а другі гол забілі на 11-й хвіліне сустрэчы. У другім тайме беларуская каманда вызначылася яшчэ двойчы. Сірыйцы адыгралі адзін мяч на 88-й хвіліне.

Гэтая перамога стала трэцяй запар для галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі — ён стаў першым настаўнікам у гісторыі нацыянальнай зборнай, які пачаў працу з трох перамог. Раней пад яго кіраўніцтвам беларусы абыгралі Арменію (2:1) і Кіпр (1:0).

Нагадаем, што ў адборачным цыкле чэмпіянату свету 2026 года зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Грэцыяй (0:0) і Даніяй (2:2). 

Такім чынам, каманда не прайграе ўжо ў пяці матчах запар. Папярэдняя падобная серыя была зафіксаваная ў 2018 годзе — тады беларусы правялі шэсць матчаў без паражэнняў у Лізе нацый.

Наступны таварыскі матч зборная Беларусі правядзе 9 чэрвеня супраць Буркіна-Фасо. Гульня адбудзецца на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску і пачнецца а 19:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі