У таварыскім матчы быў абыграны Кіпр / АБФФ
26 сакавіка зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам новага трэнера Віктара Ганчарэнкі правяла першы матч. Гэта была таварыская гульня супраць зборнай Кіпра. Сустрэча завяршылася перамогай беларусаў з лікам 1:0.
Першы тайм прайшоў з прыкметнай перавагай Беларусі. Наша каманда нанесла нямала ўдараў у створ варот і валодала тэрытарыяльнай перавагай.
Адзіны гол таксама быў забіты ў першым тайме. Вылучыўся навічок зборнай Іван Ціхаміраў.
Наступны таварыскі матч зборная Беларусі правядзе 29 сакавіка супраць Арменіі.
Нагадаем, што Віктар Ганчарэнка змяніў іспанскага трэнера Карласа Алоса на чале зборнай 6 студзеня 2026 года.
Увосень 2026 года зборнай Беларусі трэба будзе згуляць у чарговым сезоне Лігі нацый УЕФА. Беларусы выступяць у лізе C, дзе згуляюць супраць Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.
Матчы пройдуць з 24 верасня па 17 лістапада.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут