Заўзятар "Кёльна", 19 кастрычніка затрыманы на Кастрычніцкай плошчы ў самым цэнтры Мінска за тое, што справіў малую патрэбу на Нулявы кіламетр, дэпартаваны з Беларусі. Суд над ім адбыўся яшчэ 21 кастрычніка, паведамляе твітар-акаўнт мінскай міліцыі:
Заўзятары з Нямеччыны прыехалі ў Беларусь на матч Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і "Кёльнам", які праходзіў 19 кастрычніка. Гульня завяршылася перамогай барысаўчан з лікам 1:0.
Немцы, якіх на трыбунах "Барысаў-Арэны" было блізу 1000, паводзілі сябе прыстойна. Перад сустрэчай яны ўсклалі вянок да Вечнага агню ў Барысаве:
У твітары жартуюць, што дэпартацыя — гэта занадта лёгкае пакаранне для парушальніка: "Лепш бы яго пакінулі на 10 гадоў жыць у Беларусі!".