Затрыманыя студэнты БНТУ — на дзяржТБ сцвярджаюць, што яны былі завербаваныя

29/04/2024 - 06:22

БНТУ / bntu.by

Затрыманыя некалькі студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пра гэта гаворыцца ў анонсе фільма АНТ, кіно абяцаюць паказаць сёння ўвечары. Са слоў прапагандыстаў, студэнты былі завербаваныя спецслужбамі Украіны.

У анонсе гаворыцца, што "група падлеткаў на чале з украінскай "чырвонай жабай" рыхтавалася падарваць Беларусь". Сцвярджаецца, што група называлася "Чорныя салаўі" і кіравала імі грамадзянка Украіны Марыя Місюк. Паказаныя былі таксама ўрыўкі допытаў некалькіх чалавек.

Скрыншот анонсу фільма АНТ / @ontnews
Родныя аднаго з затрыманых падлеткаў / @ontnews

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі