Баец падраздзялення "КОРД" / УНІАН
У Кіеве супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення разведкі з сілавой падтрымкай паліцэкага спецпадраздзялення "КОРД" затрымалі грамадзяніна Беларусі.
Як паведамляе Радыё Свабода, затрыманне адбылося 16 лістапада. А праз два дні беларуса вызвалілі, бо суд адмовіў пракурорам у яго арышце для экстрадыцыі. Пры гэтым такое рашэнне яшчэ не азначае, што Украіна зусім адмовілася ад яго экстрадыцыі ў Польшчу.
Пра беларуса вядома, што ён служыць ва Узброеных сілах Украіны, мае баявы досвед і адзнакі за службу, быў паранены. Ва Украіне ён жыве пастаянна, мае сям’ю. Перад судом за яго паручыўся маёр юстыцыі з яго вайсковай часці. Але такая зарука не ўплывае на рашэнне пра экстрадыцыйны арышт.
Таксама паведамляецца, што падcтавай для арышту беларуса стала "чырвоная" карткі Інтэрпала, выдадзеная ў сакавіку 2025 года. Аднак у польскіх і ўкраінскіх матэрыялах справы не супала дата нараджэння затрыманага.
У Польшчы нашага суайчынніка вінавацяць у дзейнасці на карысць іншаземнай разведкі і ўдзеле ў падрыўных дзеяннях і сабатажы. Ордар на яго арышт у жніўні 2024-га выдаў раённы суд Уроцлава, а ў снежні таго ж года — акруговы суд Уроцлава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут