Іван Краўцоў расчараваны дзейнасцю Бабарыкі і Калеснікавай

26/11/2026 - 17:56

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў падтрымаў прапанову Вадзіма Пракоп’ева пра дыялог паміж Віктарам Бабарыкам, Марыяй Калеснікавай і Сяргеем Ціханоўскім.

Краўцоў выказаў незадаволенасць палітычнай дзейнасцю Бабарыкі і Калеснікавай. Паводле яго, ад Бабарыкі многія чакалі аб’яднання беларускіх дэмакратычных сілаў.

"Сярод грамадскіх актывістаў было такое меркаванне, што вось выйдзе Віктар Бабарыка — і аб’яднае ўсіх. Ёсць розныя дробныя каманды, і Віктар з ягонымі навыкамі менеджара, палітыка, як кансенсусная фігура, гэтым зоймецца. Але, на жаль, бачна, што Віктар чакае, што нехта зробіць гэтую працу за яго, і сканцэнтраваўся на ўласных праектах. Гэта выклікае пэўнае расчараванне", — перадае Радыё Свабода словы Краўцова.

Пра дзейнасць Марыі Калеснікавай ён сказаў, што яна сканцэнтраваная на нямецкім парадку дня і не зусім канкрэтна прадэкларавала свае палітычныя мэты.

Краўцоў заклікаў не ігнараваць Ціханоўскага, бо той прадстаўляе пэўную частку беларускага грамадства: "Ціханоўскі ўсё ж такі з'ява. Пачаць з добрай размовы паміж тымі, хто, можа, не згодны з тым, як сканфігураваны наш дэмакратычны рух, — гэта добрая думка".

Раней Вадзім Пракоп’еў публічна прапанавў Бабарыку і Калеснікавай стварыць палітычны саюз з Сяргеем Ціханоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі