Максім Сташулёнак / "Вайбер"
Затрыманы 32-гадовы Максім Сташулёнак, які вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. Праваабаронцам стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Затрыманне адбылося яшчэ ў пачатку лютага. Сташулёнку інкрымінуецца "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Як паведамляла Еўрарадыё, Максім Сташулёнак быў мінскім ратавальнікам. У верасні 2020-га яго звольнілі з пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №2 Фрунзенскага раёна. Стала вядома, што ён папярэдзіў жыхароў квартала "Каскад" пра планы МНС зняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут