Аляксей Картыннік: свядома абіраць быць беларусам — у гэтым наша ідэя

05/11/2026 - 02:42

Аляксей Картыннік / Еўрарадыё

5 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекта “Цёмны Лёс” і сувядоўца праекта “Каласы пад сярпом ШІ” Аляксей Картыннік.

Беларусы ўяўляюць сабой адну вялікую сям’ю. Як і ў любой сям’і, у нас бываюць сітуацыі нязгоды і нават сваркі. Мы можам нават раз’ехацца па розных краінах у выніку такога супрацьстаяння і непаразумення. Але мы ўсё адно працягнем камунікацыю. Нават калі ў нас будуць розныя погляды і пазіцыі па тых ці іншых пытаннях. У гэтым наша суперсіла. І яна нам дапаможа, калі сітуацыя зменіцца і мы будзем вяртацца на радзіму, перакананы Аляксей Картыннік.

Пра тое, чаму штучны інтэлект не можа нас беларусізаваць, чаму так важна свядома абіраць быць беларусамі і пра тое, калі мы вернем сабе сваю Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Картыннікам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі