Афіцыйная прэзентацыя прызначана на 17 лютага / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Заснавана "Беларуская незалежная кінаакадэмія" (Belarusian independent film аcademy — BIFA). Як піша @by_culture, яна збіраецца "прасоўваць інтарэсы творцаў незалежнага беларускага кіно, у тым ліку на міжнародных пляцоўках". Новая арганізацыя беларускай кінематаграфічнай супольнасці афіцыйна будзе прэзентаваная 17 лютага на фестывалі Берлінале.
У ініцыятыўную групу ўвайшлі рэжысёрка Дар’я Жук, рэжысёры Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, прадзюсарка, рэжысёрка і дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае ззянне" Воля Чайкоўская, кінаэксперт, фестывальны адборнік Ігар Сукманаў і кінакрытык Ірэна Кацяловіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут