Засмучаны падчас інаўгурацыі Лукашэнка, спакойная Ярмошына і здзіўлены Статкевіч

16/11/2015 - 14:02

Карпарацыя Microsoft запусціла онлайн-сервіс, які “чытае” эмоцыі людзей па іх здымках. Праграма аналізуе твар па 8 эмоцыях: гнеў, пагарда, агіда, страх, шчасце, спакой, смутак і здзіўленне, а пасля выводзіць іх у суадносінах, сума якіх роўная адзінцы.

Распрацоўшчыкі папярэджваюць, што праграма працуе ў эксперыментальным рэжыме і таму атрыманыя дадзеныя не заўсёды дакладныя. Тым не менш Еўрарадыё вырашыла пратэставаць новы сервіс на беларускіх палітыках і чыноўніках.

Аляксандр Лукашэнка падчас пятай інагурацыі. Праграма паказвае, што кіраўнік дзяржавы спакойны і… засмучаны.

А вось эмоцыі Лукашэнкі, калі ён распавядае пра расійскія базы.

“Я назіраю ў апошні час енкі нашай апазіцыі наконт размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Я нічога пра гэта не ведаю. Чалавек, які павінен прымаць такое рашэнне, я, пра гэта нічога не ведаю”, — кажа Лукашэнка.

Лідзія Ярмошына спакойная на ўсіх фота. Нават на тых, дзе яна ідзе “ратаваць ЦВК падчас Плошчы”.

Мікалай Лукашэнка на 70-й Генасамблеі ААН быў таксама спакойны, а вось яго "сусед", кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, па версіі праграмы, ― вельмі злы.

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў часта выглядае шчаслівым.

Надзея Каткавец распавядае пра модныя трэнды і брэнды. На яе твары выраз шчасця, спакою і… агіды.

Падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты шчаслівай выглядае толькі Таццяна Караткевіч. Былы кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч і прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Орда адчуваюць спакой і засмучэнне.

А вось што адчуваюць апазіцыянеры на мітынгу супраць расійскіх ваенных авіябаз. Уладзімір Някляеў ― агіду, шчасце і спакой. Мікалай Статкевіч — агіду, спакой і здзіўленне. А вось Анатоль Лябедзька спакойны і засмучаны.

А вось яшчэ адна публічная персона  - Яўген Крыжаноўскі: Праграма ўбачыла на яго твары агіду, злосць і спакой.

А каб чытачы не сумняваліся, што праграмка паказвае чыстую праўду, вось яшчэ адзін з самых шчаслівых людзей, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Зміцер Лапко прэзентуе новыя грошы. Шчасце амаль 100%!

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі