Традыцыі НКУС: навошта прапаганда хваліцца катаваннем палітвязняў — эфір

20/09/2024 - 07:32

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Калі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка і падае пэўныя сігналы Захаду, то выглядае на тое, што ніякай зваротнай рэакцыі не атрымлівае. Прынамсі, у публічную сферу нічога, апроч слоў пра “ўхваленне вызвалення”, за якім мусіць ісці вызваленне ўсіх, не трапляе. Затое прапаганда расказвае не толькі пра “гуманізм” рэжыму, які дае “шанс” вызваленым, але і паказвае, у якім стане знаходзяцца тыя, хто дагэтуль за кратамі. І тое, як выглядае Юрась Зянковіч, жахае. Амаль як украінскія ваеннапалонныя пасля гадоў знаходжання ў палоне ў расійскіх акупантаў.

Чаму Захад не рэагуе на вызваленне палітвязняў так, як таго чакае рэжым, і чаго насамрэч лукашэнкаўскі рэжым чакае ў адказ? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і яго генералаў пра планы NATO напасці на Беларусь і пры чым тут выбары-2025? Ці зменіцца сітуацыя на Блізкім Усходзе пасля ўдару Ізраіля па “Хезбале”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі