Мінадукацыі вызначылася з выпускнымі экзаменамі для школьнікаў у 2025 годзе

20/09/2024 - 06:15

На цэнтралізаваным экзамене / protutor.by

Выпускнікі 9-х класаў у 2025 годзе будуць здаваць 4 экзамены. Ім трэба будзе напісаць два пераказы — па прадметах "Беларуская мова" і "Руская мова", кантрольную па матэматыцы, а таксама здаць вусны экзамен па "Гісторыі Беларусі". Гэтыя экзамены пройдуць з 2 па 13 чэрвеня 2025 года. Прадугледжаны і рэзервовыя тэрміны — з 18 па 25 жніўня. Форма і даты экзаменаў прапісаны ў пастанове Міністэрства адукацыі. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць, як і сёлета, два цэнтралізаваныя экзамены: адзін па прадмеце на выбар, а таксама беларускую або рускую мову. Першы ЦЭ (па прадмеце на выбар) адбудзецца 26 мая 2025 года. Выпускнікі могуць выбіраць з фізікі, матэматыкі, хіміі, біялогіі, замежнай мовы, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, геаграфіі і грамадазнаўства. Таксама дадаўся прадмет"Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Экзамен па беларускай і рускай мовах прызначаны на 29 мая 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі