Як атрымаць ВНЖ у Грузіі: досвед беларуса, які прайшоў усе этапы

19/09/2024 - 12:26

Гісторыя беларуса пра атрыманне ВНЖ / Reuters

Грузія стала адной з краін, куды пасля 2020 года масава эмігравалі беларусы. Туды не патрэбная віза, лётаюць самалёты і там плюс-мінус бяспечна (як мінімум было).

Але ўладкаваць жыццё легальна даволі складана, у тым ліку атрымаць дазвол на жыхарства. Аднак нам удалося знайсці чалавека, які прайшоў гэты квэст і атрымаў запаветную пластыкавую картку. 

Пра складанасці, матывы і кошт грузінскага ВНЖ ён расказаў Еўрарадыё.

 

“Едзьце ў сваю краіну і там падавайцеся”

У 2021 годзе Сяргей пераехаў з Беларусі ў Грузію — гэта была адзіная краіна, куды можна было хутка эміграваць не чакаючы візы. Але заставацца там мужчына не планаваў — ён думаў пра тое, каб трапіць у Еўропу. Але ўсё ж амаль год яму давялося там прабыць.

— Я працую ў IT, прыкладна праз тры месяцы пасля пераезду адкрыў ІП, каб легальна працаваць са сваёй фірмай і зарабляць грошы. Маёй асноўнай мэтай было атрымаць польскую візу і пераехаць у Польшчу. Але рэч у тым, што калі ты беларус у Грузіі, то зрабіць гэта амаль немагчыма, яны проста казалі: “Едзьце ў сваю краіну і там падавайцеся”. Фармальна зарэгістравацца было можна, я нават чакаў месяцы тры, але ў выніку вырашыў ісці іншым шляхам.

 

“Важна, колькі ты зарабіў”

Іншы шлях — гэта грузінскі ВНЖ. Аказваецца, што калі чалавек яго мае, то складанасцяў з атрыманнем польскай візы потым не будзе. Вось такая шматхадовачка, Сяргей менавіта так і зрабіў.

—  Я ведаў, што падацца на грузінскі ВНЖ — таксама няпростая рэч. Некаторым маім знаёмым давалі, некаторым — не. Прычым адмовы былі з розных прычын, часцей за ўсё гэта было нешта ў стылі “ў інтарэсах дзяржавы”, то-бок ніякай канкрэтыкі — 50 на 50. Але мне даволі выпадкова параілі звярнуцца ў агенцтва, якое займаецца справамі легалізацыі, у тым ліку ВНЖ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі