Самая небяспечная краіна для жанчын і Дарвін, які разбэшчвае дзяцей — #ІхНоравы

19/09/2024 - 17:25

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Чачні прапануюць забараніць Дарвіна, а ў Пакістане тата надзеў на галаву дачкі вялікую камеру, каб быць упэўненым у яе бяспецы.

Пакуль свет страчвае розум, як умее, нямецкія навукоўцы даказалі, што сабакі не толькі — лепшыя сябры чалавека, але яшчэ і здольныя лекары.

Больш падрабязна пра гэта і не толькі чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

Пітон на кухні

64-гадовая жыхарка Тайланда дзве гадзіны змагалася з чатырохметровым пітонам, які спрабаваў яе задушыць, і ў выніку выжыла.

20-кілаграмовая змяя напала на Аром Арунродж вечарам, калі тая мыла посуд у сябе дома. Пітон прабраўся на кухню і ўкусіў жанчыну за нагу, а потым пачаў абвівацца вакол яе цела.

Тайка клікала на дапамогу, але ніхто не прыйшоў. Потым яна паспрабавала адбіцца ад змяі, схапіўшы яе за галаву, але гэта не дапамагло. Праз паўтары гадзіны крыкі Аром пачула суседка і выклікала паліцыю.  

Па прыбыцці паліцэйскія ўбачылі, што жанчына сядзіць на падлозе, а вакол яе бледнага цела абвіўся пітон. Вызваліўшы пацярпелую, ратавальнікі даставілі яе ў бальніцу. Там яна мае прайсці лячэнне ад укусу змяі.

 

Занадта небяспечны Пакістан

Пакістанец прымацаваў на галаву дачкі вялікую камеру відэаназірання, якая дапамагае адсочваць яе перамяшчэнні.

Байкот Дарвіну!

Экс-прэм'ер Чачні Муслім Хучыеў прапанаваў прыбраць тэорыю Дарвіна са школьнай праграмы. На яго думку, яна духоўна разбэшчвае дзяцей.

Палітык кажа, што вучэнне Дарвіна ілжывае, і ўсе рэлігіі прызнаюць яго памылковым.

Хто яшчэ мусіць гэта прызнаць, каб гэта прыбраць з падручнікаў і не ўкладваць у свядомасць нашых дзяцей? — пацікавіўся Хучыеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі