Грошы / Euroradio
Сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку павялічыўся пасля двухмесячнага падзення. Аднак у некаторых абласцях гэты паказчык атрымаўся ніжэйшым, чым у верасні.
Паводле інфармацыі Белстата, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў за кастрычнік склала 3119,9 руб. Гэта на 20,6 руб. болей, чым у верасні.
Аднак у дзвюх абласцях краіны заробкі паменшалі ў параўнанні з вераснем. Гаворка пра Мінскую і Гомельскую вобласці. На Міншчыне ў кастрычніку сярэдні заробак склаў 3186,6 руб. (у верасні было 3214 руб.), а на Гомельшчыне — 2731,8 руб. (у верасні ён склаў 2732,7 руб.).
У Мінску сярэдні заробак падняўся да 4078,7 руб.
Першае месца па заробках трымае сфера інфармацыі і сувязі (6531 руб.). У параўнанні з вераснем сярэдні заробак у галіне павялічыўся больш чым на 100 рублёў.
У галіне фінансаў і страхавання сярэдні заробак за кастрычнік склаў 4473,8 руб — на 340 руб. болей, чым у верасні.
Трэцяе месца па заробках трымаюць будаўнікі — 4181,5 руб.
Найменшы сярэдні заробак — у адукацыі (2123,8 руб.).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут