За рэкордныя грошы прадалі стары спіртзавод у Гродзенскай вобласці

20/06/2024 - 10:38

Спіртзавод у Міхайлаўшчыне быў пабудаваны ў 1907 годзе / s13.ru

У Гродзенскай вобласці з аўкцыёну за рэкордную суму прадалі былы бровар, размешчаны ў вёсцы Міхайлаўшчына Ашмянскага раёна. На вынікі таргоў звярнуў увагу "Блог Гродно"

За лот змагаліся шэсць удзельнікаў. У выніку стартавая цана (7400 рублёў) паднялася больш чым у 7 разоў — да 53 520 рублёў. Арганізатары таргоў адзначаюць, што для гістарычных аб'ектаў гэта рэкордная цана. За гэтыя грошы новы ўладальнік атрымаў у арэнду на 50 гадоў будынак былога спіртзавода і зямельны ўчастак на 27 сотак. Будынка бровара няма ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму няма і абмежаванняў на рэканструкцыю. Раней паведамлялася, што ўласнік можа ўзвесці на гэтай зямлі жылы дом, аб'екты культурна-асветніцкага прызначэння, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва або аховы здароўя.

Дадамо, што спіртзавод у вёсцы Міхайлаўшчына быў пабудаваны ў 1907 годзе. У гады вайны немцы выкарыстоўвалі яго як казарму для палонных салдат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі